Сёлетні Чарнобыльскі шлях будзе пачаткам шляху Астравецкага

09 красавіка 2018 15:35  |  Галоўныя навіны

Сёлетні Чарнобыльскі шлях будзе пачаткам шляху Астравецкага

 

Сёлетні Чарнобыльскі шлях стане пачаткам агульнай кампаніі дэмакратычных сілаў Беларусі супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС – Астравецкага шляху, заявіў сёння на супольнай прэс-канферэнцыі сустаршыня БХД Павел Севярынец.

– 26 красавіка на Чарнобыльскім шляху мы распачнем чараду акцыяў, якія на працягу некалькіх месяцаў пройдуць геаграфічна ад Менску да Астраўца – у Заслаўі, Радашковічах, Маладзечне, Вілейцы, Смаргоні, Ашмянах. Гэта будуць пікеты, мітынгі, круглыя сталы і збор подпісаў пад патрабаваннем спыніць будоўлю Астравецкай АЭС – сказаў Павел Севярынец. – Бо АЭС, якая будуецца на геалагічным разломе, паводле расейскага праекту і на расейскім ядзерным паліве, ёсць пагрозай для Беларусі.

Нам трэба спяшацца, – паведаміў Севярынец, – бо ўжо напрыканцы гэтага года ўлады плануюць завезці ў Астравец ядзернае паліва, а ў наступным годзе – запусціць першы энэргаблок. Наша патрабаванне – спыніць запуск новага Чарнобылю ў Беларусі.

Болей навін