Лідары правацэнтрыстаў усклалі кветкі да знаку ахвярам тэракту ў Менскім метро (фота)
11 красавіка, у гадавіну тэракту ў Менскім метро, лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі – сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, старшыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч – усклалі кветкі да помніка ахвярам трагедыі.
«Для таго, каб трагедыя не паўтарылася, перш за ўсё, неабходна не забываць пра тое, што здарылася, памятаць. Але я, калі кожны год у гэтую дату ўскладаю кветкі, бачу, што людзей, якія прыходзяць, становіцца ўсё менш. Для таго, каб трагедыя не паўтарылася, нам неабходная незалежная судовая сістэма, незалежныя органы пракуратуры, каб трагедыі можна было папярэдзіць, і каб грамадства было ўпэўнена ў тым, што пакараюць вінаватых. Сёння ніякай упэўненасці ў гэтым няма. Канавалаў і Кавалёў забітыя, доказы знішчаны. Таму трэба змагацца за тое, каб жыццё ў нашай краіне стала бяспечным для грамадзян», – заявіў Віталь Рымашэўскі.