Да 3-годдзя Няспыннай малітвы за Беларусь у Мінску пройдзе фэст хрысціянскай музыкі – “Бог жыве!”

12 красавіка 2018 13:54  |  Грамадства

Да 3-годдзя Няспыннай малітвы за Беларусь у Мінску пройдзе фэст хрысціянскай музыкі - "Бог жыве!"

 

Роўна тры гады таму, 12 красавіка 2015 года з ініцыятывы каталікоў, праваслаўных і пратэстантаў пачалася кругласуткавая малітоўная эстафета за Беларусь. 

Малітва працягваецца 24 гадзіны ў суткі, сем дзён на тыдзень, 365 дзён на год, і трывае дагэтуль. У малітоўнай чарзе ўдзельнічаюць больш як 200 чалавек усіх хрысціянскіх веравызнанняў, якія моляцца там, дзе яны ёсць, так, як умеюць, па гадзіне на тыдзень.

Да 3-годдзя Няспыннай малітвы за Беларусь у нядзелю 15 красавіка а 17.00 у Менску ў гатэлі “Манастырскі” (Кірылы і Мяфодзія, 6) пройдзе фэст хрысціянскай музыкі з удзелам выканаўцаў усіх канфесіяў – “БОГ ЖЫВЕ!”.

Запрашаем удзельнікаў Няспыннай малітвы, ахвотных і журналістаў. Уваход вольны.

Болей навін