“Не зробім ніколі”, “Грошай няма”, “не ведаем, што рабіць”: віцебскія чыноўнікі адказалі Алене Янушкоўскай (фота)

14 красавіка 2018 11:46  |  Грамадства

“Не зробім ніколі", "Грошай няма", "не ведаем, што рабіць”: віцебскія чыноўнікі адказалі Алене Янушкоўскай (фота)

 

Віцебскі раённы выканкам 13 красавіка спадобіўся ўпершыню за шмат гадоў правесці сустрэчу ў адміністрацыі Заронаўскага сельсавета, што месціцца ў Пестуніцах. “Вяскоўцы хто на працы, хто на гаспадарцы калупаецца, хто на рынку гандлюе, каб з голаду не памерці, а чыноўнікі на чале са старшынёй выканкама Г.Г. Сабынічам на шыкоўных начальніцкіх аўто прыкацілі на бяседу”, – адзначае жыхарка сельсавету, экс-кандыдат у мясцовыя Саветы, сябра аргкамітэту БХД Алена Янушкоўская.

Найперш, чыноўнікі адчыталі ды прыгразілі жанчынцы сталага веку, што асмелілася распавесці пра з’едлівыя праблемы журналістам на камеру. “Няхай ужо і даўнавата, мо месяцы са два таму, але ж памятаюць ёй, не забыліся- ах ты такая-сякая!- наматалі перад носам”, – распавядае актывістка, якая таксама прыйшла на сустрэчы.

 

 

“Не зробім ніколі", "Грошай няма", "не ведаем, што рабіць”: віцебскія чыноўнікі адказалі Алене Янушкоўскай (фота)

 

 

 

І калі людзі прыходзілі на сустрэчу з нейкімі асабістымі праблемамі, дык Алена Янушкоўская, якая падчас мясцовай кампаніі добра вывучыла праблемы сваёй акругі і шмат пытанняў паставіла перад раённым начальствам, а некаторыя з іх вырашаны ці вырашаюцца, вываліла перад чынамі цэлы мех:

Як вырашаюцца, ці да якіх праблем аніяк не даходзяць рукі ў шматлікіх адказных за стан жыцця сельсавета?

 

 

“Не зробім ніколі", "Грошай няма", "не ведаем, што рабіць”: віцебскія чыноўнікі адказалі Алене Янушкоўскай (фота)

 

 

 

Што з дамамі-двухпавярховікамі ў вёсках Баршчоўка, Пестуніца? Напалову разваленыя, іх перапіхваюць розныя структуры адзін аднаму, і адказных няма…

Калі нарэшце дабудуецца вадаправод у Суйкава? 

 

 

“Не зробім ніколі", "Грошай няма", "не ведаем, што рабіць”: віцебскія чыноўнікі адказалі Алене Янушкоўскай (фота)

 

 

 

Калі палепшыцца якасць вады ў Заронава, Пестуніцах, Тапорына?

Калі будуць прыведзены ў парадак дарогі па сельсавету?

Дзе ж асфальтавая дарога скрозь Пракуды, якой ужо амаль 30 гадоў, а яе няма і не было? Чаму ніхто не адказаў за існаванне той дарогі толькі на паперы?

Хто наладзіць матор ў Тапорына да помпы, каб людзям падавалася вада?

Чаму гэтую праблему спіхнулі на мясцовых пенсіянераў, а іх большасць сярод тых, хто застаўся ў вёсцы?

 

“Не зробім ніколі", "Грошай няма", "не ведаем, што рабіць”: віцебскія чыноўнікі адказалі Алене Янушкоўскай (фота)

 

 

 

Чаму дазваляюць раскрадаць закінутыя гаспадарчыя пабудовы?

Знайшоўся прыватнік, які за вялікія грошы сабраўся ў Пестуніцах праводзіць людзям газ. А ці ёсць сэнс у рэчышчы будучай Астравецкай АЭС? Ці не трапяць людзі ў пастку, вымушаныя ў хуткім часе пераводзіць усё на электрычнасць?

Чаму няма на тэрыторыі сельсавета ніводнай пляцоўкі для дзяцей?

Чаму установы культуры не працуюць з людзьмі?

 

“Не зробім ніколі", "Грошай няма", "не ведаем, што рабіць”: віцебскія чыноўнікі адказалі Алене Янушкоўскай (фота)

 

 

 

 

“Вось, спадарства начальнікі, колькі праблем існуе ў адным асобна ўзятым сельскім савеце. Ды не ўсе за гадзіну агучыш… А чуць: “гэтага не зробім ніколі”, “узялі на аловак”, “на гэта грошай няма”, “не ведаем, што з гэтым рабіць” ад людзей, якія атрымліваюць штомесяц неблагія заробкі, якіх утрымліваюць у тым ліку і жыхары Заронаўскага сельсавета, крыўдна, няправільна, несправядліва. Горш за тых драпежнікаў, якія пад покрывам цемры патаемна прабіраюцца ў твой хлеў ды душаць жывёліну. А тут нахабна ды яшчэ з прэтэнзіямі ды пагрозамі сядзяць на шыі ды ножкамі качаюць. 

Абвесцілі 2018 год годам малой радзімы, дык хоць пад гэтую абвестку зрабіце лепшым жыццё вёскі, пакуль яшчэ цепліцца ў ёй жыццё! А мы падкажам, куды глядзець і што бачыць. І няма чаго пакрыкваць! Бо не мы вам, а вы нам служыце.

І сустрэч з людзьмі няма чаго баяцца! Гэта павінна стаць практыкай. Толькі час павінен быць спрыяльным для людзей, а не для чыноўнікаў. Працоўны дзень у іх ненарміраваны -нагадаем ім жа”, – кажа Алена Янушкоўская.

Болей навін