Віталь Рымашэўскі: мы стаім перад новым выклікам магчымага рэферэндуму

20 красавіка 2018 13:01  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі: мы стаім перад новым выклікам магчымага рэферэндуму

 

20 красавіка адбылося пасяджэнне сакратарыята і рады кампаніі «Права выбару», у якім прынялі ўдзел сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова.

Кажа Віталь Рымашэўскі:

«Кампанія «Права выбару» павінна працягваць працу ў міжвыбарны перыяд, бо адна з галоўных задач – гэта данесці да людзей інфармацыю пра брутальныя фальсіфікацыі, якія адбываліся падчас апошняй кампаніі. Назіральнікамі ва ўсіх рэгіёнах краіны была праведзеная велізарная праца, і былі сабраныя доказы татальных фальсіфікацый.

Сёння мы стаім перад новым выклікам магчымага рэферэндуму, і ва ўмовах сённяшняга заканадаўства аб выбарах, выбарчай сістэмы можна казаць пра тое, што яго вынікі таксама могуць быць фальсіфікаваны. Таму неабходна аб’яднаць усе палітычныя сілы для таго, каб працягваць кампанію за змяненне выбарчага заканадаўства, а таксама ўжо сёння рыхтаваць незалежных назіральнікаў, рыхтавацца да процідзеяння сістэме татальнай фальсіфікацыі».

Болей навін