У Менску прэзентуюць збор твораў аднаго з лідараў хрысціянскай дэмакратыі 1990-х Міколы Крукоўскага
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 23 красавіка адбудзецца прэзентацыя збору твораў доктара філасофскіх навук, прафесара, аднаго з лідараў хрысціянскай дэмакратыі 1990-х Мікалая Ігнатавіча Крукоўскага (16.10.1923 – 30.09.2013). Пачатак а 16:00 (зал адукацыйных тэхналогій, 3 паверх, к. 346).
Праграма прэзентацыі
Мадэратар – намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдыт культуралогіі А.А. Суша
Прафесар Беларускага інстытута правазнаўства, пісьменнік А.У.Астапенка
“Асоба Мікалая Крукоўскага ў кантэксце беларускай культуры”
Доктар філасофкіх навук, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацваў Салееў В.А.
“Уклад М.І. Крукоўскага ў развіцце сучаснай эстэтыкі”
Доктар філасофкіх навук, дырэктар Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта А.С. Лапцёнак
“Філасофія культуры М.І. Крукоўскага”
Прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат філалагічных навук А.У. Рагуля
“Логіка пабудовы мадэлі эпохі ў філасофскай спадчыне М.І. Крукоўскага”
Фрагменты дакументальнага фільма, прысвечанага М.І. Крукоўскаму
Вольга Крукоўская
“Успаміны пра бацьку”.