У Воршы Яўген Анішчанка быў затрыманы і не змог патрапіць на Чарнобыльскі шлях
Аршанскага каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўгена Анішчанка 26 красавіка затрымалі, каб ён не мог патрапіць на Чарнобыльскі шлях у Менск.
З ранку машына з невядомымі стаяла ў яго пад вокнамі. Суправаджалі і ў садок, калі вадзіў малога, а потым і калі адводзіў дзіця ў лякарню.
Затрыманы актывіст быў на Чыгуначным вакзале. У Яўгена спыталі дакументы, доўга высвятлілі прозвішча і пасля адпраўлення цягніка на Менск адпусцілі.