Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Заслаўі
У Заслаўі прайшла прэзентацыя раману “Беларусалім”, кнігаў пра БХД і сустрэча сябраў ды прыхільнікаў БХД.
Сустаршыня БХД Павел Севярынец, сябры Менскай абласной рады Раман Ганчароў, Аляксей Туровіч і Сьвятлана Манько-Раткевіч прынялі ўдзел у нарадзе сябраў і прыхільнікаў партыі наконт акцыяў Астравецкага шляху, талакі ў Курапатах і іншых кампаніяў БХД.