СЯБРЫ БХД ЎЗЯЛІ ЎДЗЕЛ У АДКРЫЦЦІ ПОМНІКА КАСЦЮШКУ

14.05.2018, 09:32  |  Галоўныя навіны, Грамадства

СЯБРЫ БХД ЎЗЯЛІ ЎДЗЕЛ У АДКРЫЦЦІ ПОМНІКА КАСЦЮШКУ

 

Сябры БХД на чале з сустаршынём партыі Паўлам Севярынцам і адным з арганізатараў усталявання помніка Тадэвушу Касцюшку Аляксандрам Сапегам узялі ўдзел у адкрыцці помніка славутаму беларусу ў Марачоўшчыне, ля Косава.

СЯБРЫ БХД ЎЗЯЛІ ЎДЗЕЛ У АДКРЫЦЦІ ПОМНІКА КАСЦЮШКУ

 

На адкрыцці пад бел-чырвона-белымі сцягамі, якое сабрала некалькі соцень удзельнікаў, таксама прысутнічалі сябры Нацыянальнай рады БХД Іван Бедка, Лера Чарнаморцава, сям'я Палейкаў, Яўген Батура ды іншыя сябры й прыхільнікі.
Усталяванне помніка было сустрэта выгукамі "Жыве Беларусь!" і спевам гімну "Магутны Божа".
Фота Аляксандра Меха

Навіны па тэме