Прэс-канферэнцыя “Артыкул 328 КК: працяг кампаніі”

25 мая 2018 11:22  |  Палітыка

Прэс-канферэнцыя “Артыкул 328 КК: працяг кампаніі”

 

28 мая аб 11:00 у Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя “Артыкул 328 КК: працяг кампаніі”.

Падчас прэс-канферэнцыі будзе праведзены аналіз праекта Закона аб унясенні змяненняў у Крымінальны кодэкс, падрыхтаваны Саветам міністраў, а таксама агучаныя далейшыя планы кампаніі па судовай рэформе і змене артыкула 328 КК (у тым ліку падача калектыўнай скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН).

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел сустаршыня БХД Вольга Кавалькова, каардынатар кампаніі ў рэгіёнах Джэсіка Цыдзвінцава і сваякі асуджаных.

Адрас: вуліца Шчорса, 2а, апарт-гатэль “Камфорт”, 2 паверх.

Болей навін