Прыхільнікі БХД у Пінску дамагаюцца добраўпарадкавання вуліцаў
У Пінску прыхільнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з дапамогай шматлікіх зваротаў дамагаюцца добраўпарадкавання ў горадзе. Адзін з апошніх прыкладаў – вуліца Іркуцка-Пінскай Дывізіі, дзе гарвыканкам быў вымушаны прывесці ў парадак газоны.
Трэба дадаць, што раней у Пінску актыўныя грамадзяне дамагаліся аднаўлення дарожнага пакрыцця і закрыцця крамаў нелегальных гандляроў з Сярэдняй Азіі.