"БЕЛАРУСАЛІМ" - ПЕРШЫ Ў ЧЫТАЧОЎ, ДРУГІ Ў ПІСЬМЕННІКАЎ НА "КНІЗЕ ГОДА-2017"

02.06.2018, 23:36  |  Галоўныя навіны, Навіны, БХД

"БЕЛАРУСАЛІМ" - ПЕРШЫ Ў ЧЫТАЧОЎ, ДРУГІ Ў ПІСЬМЕННІКАЎ НА "КНІЗЕ ГОДА-2017"

 

На прэміі "Кніга году-2017", арганізаванай беларускім ПЭН-цэнтрам, раман сустаршыні БХД Паўла Севярынца "Беларусалім. Золак" перамог у галасаванні чытачоў (235 галасоў - http://kniha.of.by/rating/2017)  і заняў другое месца сярод пісьменніцкага журы (23 галасы сярод 100 пісьменьнікаў) - https://kniha.by/.

 

- Дзякуй, сябры! - пракаментаваў вынікі галасавання Севярынец. - Хрысціянская кніга ў Беларусі - сярод першых. "Беларусалім" - раман пра канец свету, які пачынаецца ў Беларусі. Спадзяюся, яшчэ да рэальнага канца свету мне ўдасца выдаць яшчэ дзьве кнігі трылогіі )))

Навіны па тэме