Справа зрушылася з месца?

08 чэрвеня 2018 12:27  |  Грамадства

Справа зрушылася з месца?

 

Дзесяць год дачнікі і жыхары забытай Богам вёскі Мацавічы (Валожынскі раён) змагаліся за права на добрую дарогу і нармальны даезд да сваёй нерухомасці. Яны адпраўлялі калектыўныя лісты ў раён, звярталіся ў Мінскі аблвыканкам, нарэшце – у Камітэт дзяржаўнага кантролю. З упартасцю, вартай лепшага прымянення, улады адбіваліся ад усіх – пісьмовых і тэлефонных – просьбаў і скаргаў, пакуль не ўвайшла ў дзеянне рэспубліканская праграма ўпарадкавання мясцовых дарог. Пачалося асфальтаванне невялікага ўчастка дарогі  Гіравічы – Стары Ракаў.

“З аднаго боку, гэта радуе, – сказала актывістка БХД Галіна Каржанеўская. – З другога – практыка зваротаў у дзяржаўныя органы з кожным годам робіцца ўсё менш эфектыўнай. Бо ўлада “заточана” на выкананне загадаў і  цалкам ігнаруе патрабаванні знізу.

Застаецца пад пытаннем праблемны ўчастак ад новай кальцавой да Старога Ракава. Убухалі мільёны на бетонку, то, можа, знойдуць сродкі на кіламетр асфальту…”

Справа зрушылася з месца?
Справа зрушылася з месца?
Справа зрушылася з месца?

Болей навін