21 чэрвеня ў Курапатах варту трымала БХД
У сераду, 21 чэрвеня, у Курапатах у варце, пачатай з ініцыятывы БХД, адбыўся “партыйны” дзень хрысціянскіх дэмакратаў.
Ля брамы рэстарацыі “Поедем, поедим” дзяжурылі актывісты хадэцыі на чале з сустаршынёй Паўлам Севярынцам і кіраўніком Менскай гарадской арганізацыі Дзянісам Садоўскім.
“Учора адстаялі варту. У кабака – некалькі наведнікаў за дзень. Непрыемна ўразіла “Лідскае піва”, чыя фірмовая машына прытарабаніла ў “Бульбашхол” дзясятак скрыняў. Машыны ў хол не праязджалі. У мяне абсалютны рэкорд – 6 пратаколаў на дзень (4 даішныя, 2 міліцэйскія). Яшчэ атрымалі пратаколы Вольга Мікалайчык, Леанід Кулакоў і таварыш на БМВ, які спрабаваў наехаць на абаронцаў. Дзякуй сябрам БХД, моцная каманда! Дзякуй усім, хто быў учора! Верым, можам, пераможам!” – адзначыў Павел Севярынец.
22 чэрвеня ў межах кампаніі абароны нацыянальнага некропалю запланаваная прэс-канферэнцыя, якая пачнецца а 12:00 у Курапатах і распавядзе пра папярэднія вынікі трох тыдняў абароны і перспектывы.