Сябры ініцыятывы “Хайсы” сустрэліся з дырэктарам музея імя Шмырова

21 чэрвеня 2018 10:23  |  Грамадства

Сябры ініцыятывы “Хайсы” сустрэліся з дырэктарам музея імя Шмырова

 

19 чэрвеня адбылася сустрэча віцебская ініцыятывы Хайсы з дырэктарам абласнога музея імя Шмырова Ірынай Шышковай, якая дала некалькі грунтоўных парад па дзейнасці ініцыятывы. Пра гэта распавяла каардынатар БХД у Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

Сябры аргкамітэта БХД Віцебска уваходзяць у ініцыятыву “Хайсы” па стварэнні мемарыяла памяці на месцы масавых расстрэлаў сталінскімі НКУСаўцамі  грамадзян Беларусі ў 1930-х.

Напярэдадні каардынатар ініцыятывы “Хайсы”, сябра КХП-БНФ ЯН ДЗяржаўцаў атрымаў заключэнне Віцебскага райвыканкама, што парэшткі соцень людзей, знойдзеных лесе пад вёскай Хайсы – гэта ахвяры нямецка-фашысцкіх акупантаў. Сябры ініцыятывы з гэтым катэгарычна не згодны. Праца доўжыцца.

Болей навін