Алена Янушкоўская. Што ж гэта робіцца?
Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Віцебскага раёна Алена Янушкоўская напісала верш з нагоды апошніх падзей у Беларусі.
Людцы мае, што гэта робіцца,
Што адбываецца, людцы мае?
Наш прэзідэнт, абабраў нас да нітачкі,
Сёння краіну зусім аддае…
Вёскі знічтожаны,
Хаты разбураны,
Глеба зарослая баршчавіком,
Лёсы людзей радыяцыяй згублены,
Працы нама, а павіннасць вакол.
Людзі за кратамі
Праўду адстойваюць,
Кошты і штрафы растуць як грыбы,
Дзеці адобраны па неўплатам,
У айчыне сваей жывем як рабы.
Ці не навучаны? Памяць кароткая?
Мала нам Курапат ды Хайсоў …?
Улада нахабна,
Ў вопратцы карніка,
Нас генацыдам палохае зноў.
Што ж вы сядзіце, ваякі канапныя?
Смелыя клаву штодзённа давіць!
Ці як заўжды – змагары ўсім павінныя
Вас ад бяды, і наш край бараніць?
Хопіць сядзець па зачыненых хатах,
Больш нам няможна маўчаць,
Хай жа не нам, а хоць дзецям і унукам
Здарыцца вольнымі стаць!