Віцебскія актывісты распавялі дэпутату пра праблемы акругі і перадалі свае прапановы

27 чэрвеня 2018 12:25  |  Палітыка

Віцебскія актывісты распавялі дэпутату пра праблемы акругі і перадалі свае прапановы

 

21 чэрвеня актывісты аргкамітэта БХД Віцебска на чале з каардынатарам рэгіянальнай Віцебскай суполкі Таццянай Севярынец мелі сустрэчу з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 Сяргеям Занько.

Нагодай стала перадача дэпутату прапановы экспертаў Правацэнтрысцкай кааліцыі аб зменах у выбарчым заканадаўстве з просьбай падтрымаць прапановы і лабіяваць іх.

Таксама адбылася невялікая дыскусія наконт мараторыя на смяротнае пакаранне, пра што таксама прасілі дэпутата.

Паднялі шэраг акруговых праблем: медыцынскіх дзіцячага і жаночага офісаў у м-не Білева, парку 1000-годдзя і пляжу ў Сакольніках.

– Пытанне медыцынскіх офісаў трымаю на кантролі, а што тычыцца двух апошніх, то літаральна зараз пасля сустрэчы буду і ў парку, і ў Сакольніках, пагляджу, што там. Заўсёды вам рады.

 На гэтай аптымістычнай ноце развіталіся з дэпутатам і будзем трымаць на кантроле і яго.

Паколькі ў Віцебску 4 акругі, то актывісты маюць намер наведаць яшчэ двух дэпутатаў. Прапановы Правацэнтрысцкай кааліцыі дэпутату па Кастрычніцкай № 19 акрузе перадала сябра АГП Ірына Яскевіч.

Болей навін