Жалобныя хвіліны Івана Зайцава

05.07.2018, 14:00  |  Навіны, БХД

Жалобныя хвіліны Івана Зайцава

 

Упершыню, дзякуючы актывістам БХД, трапіў у Курапаты жыхар Віцебска Іван Радзівонавіч Зайцаў. У гэтым страшным месцы знайшоў свай вечны спачын ягоны бацька.

Радзівон Фёдаравіч Зайцаў (1883-1938) родам з вёскі Забор’е Сіроцінскага – цяпер Шумілінскага – раёна. Каб пракарміць дзевяць дзяцей, працаваў па найму. 6 студзеня быў арыштаваны, 8-га – асуджаны, 9-га – расстраляны ў Мінску як член царкоўнай групы за “антысавецкую агітацыю і контррэвалюцыйную падрыўную дзейнасць”.

Жонцы, якая спрабавала даведацца пра яго лёс, сказалі, быццам памёр “у аддаленым лагеры Казахстана”. Так сталінскія апрычнікі замяталі сляды сваіх злачынстваў.

Р.І.Зайцаў рэабілітаваны пасмяротна 31 чэрвеня 1985 года.

Іван Радзівонавіч быў уражаны лясным урочышчам, дзе  масава знішчалі мірных грамадзян Беларусі. “Я не разумею, чаму ўлады адварочваюцца ад гэтага месца. Чаму да гэтага часу тут няма дзяржаўнага мемарыялу?” – пытаецца стары чалавек, які разам з іншымі адстаяў варту каля “рэстарана на касцях”.

Навіны па тэме