У СЕВЯРЫНЦА СКАНФІСКАВАЛІ РУКАПІС ДРУГОЙ КНІГІ “БЕЛАРУСАЛІМА”
-Вялікая падзяка тым, хто сустракаў, маліўся і падтрымліваў, – сказаў у інтэрвію прэс-службе БХД Севярынец, – Самае абуральнае, што адбылося са мной за гэтыя суткі – забралі 11 старонак рукапісу рамана “Беларусалім. Сэрца сьвятла”. На сутках пісаў тэкст – падчас праверкі забралі, нягледзячы на пратэсты.
Буду пісаць заяву ў пракуратуру і міжнародныя інстанцыі, папрашу Саюз Беларускіх Пісьменнікаў адрэагаваць – бо такога беззаконня, каб забіраць рукапісы, не было ані на “Валадарцы”, ані ў “Амерыканцы”, ані ў іншых ІЧУ, – паведаміў Павел Севярынец.



