Байкот працягваецца (фотарэпартаж)

26 ліпеня 2018 00:37  |  Галоўныя навіны

Байкот працягваецца (фотарэпартаж)

 

Яшчэ адна вахта на Курапатах… На гэты раз з багатай геаграфіяй: прысутнічалі сябры БХД з Магілёва, Пружанаў, Лагойшчыны, Пастаўшчыны, Бабруйска і, зразумела, Мінска. Наш даўні сябра Міхась Новікаў прывёз на пачастунак дары саду, агуркі і мёд. Пры адсутнасці наведвальнікаў і пастаўшчыкоў каардынатар па Магілёўскай вобласці Алег Аксёнаў абмяркоўваў задумы і планы з Паўлам Севярынцам. Мелі агульныя тэмы для гаворкі землякі па лагойскай зямлі: Дзяніс Урбановіч і пісьменніца Галіна Каржанеўская. Археолаг Валянціна Вяргей збірала матэрыял для чарговай публікацыі. (У свой час яна шмат зрабіла для пашырэння вядомасці месца масавых расстрэлаў.)

 

Прысутныя звярнулі ўвагу на таямніча зніклы дарожны знак: ля ўвахода ў рэстаранны комплекс прапаў абмежавальнік хуткасці на пяць кіламетраў. Хтосьці жадае справакаваць чарговыя наезды на мірных пратэстоўцаў?

 

Байкот рэстаратараў працягваецца.

 

Байкот працягваецца (фотарэпартаж)
Байкот працягваецца (фотарэпартаж)
Байкот працягваецца (фотарэпартаж)
Байкот працягваецца (фотарэпартаж)
Байкот працягваецца (фотарэпартаж)
Байкот працягваецца (фотарэпартаж)

Болей навін