Тадэвуша Кандрусевіча ўзнагародзяць ордэнам Вялікага Крыжа
25 кастрычніка 2009 г. у менскай архікатэдры падчас урачыстай літургіі адбудзецца цырымонія ўручэння ордэна Вялікага Крыжа і адпаведнага дыплома Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу.
Рашэнне аб прыняцці арцыбіскупа Кандрусевіча ў Суверэнны Ваенны Мальтыйскі Ордэн у якасці Манаха Капелана Вялікага Крыжа было прынята 5 ліпеня гг. Яго Высокасцю Правячым Прынцам і Вялікім Магістрам Мальтыйскага Ордэна Фра Мэцью Фэсцінгам.
Пасольства Мальтыйскага Ордэна ў Рэспубліцы Беларусь і кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з радасцю запрашаюць усіх вернікаў прыняць удзел ва ўрачыстых набажэнствах.