Гной, дарогі, вада, электрычнасць: Алена Янушкоўская падымае праблемы вяскоўцаў перад уладамі

13 жніўня 2018 09:28  |  Грамадства

Гной, дарогі, вада, электрычнасць: Алена Янушкоўская падымае праблемы вяскоўцаў перад уладамі

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Віцебскага раёна Алена Янушкоўская звярнулася ў Мазалаўскай сельскі савет з патрабаваннем палепшыць жыццё жыхароў вёскі Бараўляны.

У прыватнасці, яна патрабуе прыбраць велізарныя валы курынага памёту ад бройлернай птушкафабрыкі “Мазалава – газ”, якія ляжаць больш за год на самым пачатку вёскі. Паводле яе, улады замест таго, каб прыбіраць мінулыя кучы гною, толькі падкідваюць новыя.

“У мяне ўзнікае шмат пытанняў да новаабранаму дэпутату Вінакурава Руслана Васільевіча, старшыні Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, які ў няроўнай барацьбе “выйграў” у мяне выбары”, – адзначае актывістка.

Таксама яна звяртае ўвагу на дарагавізну тавараў з аўтакрамы, якія “на мяжы пратэрміноўкі або папросту з мінулым тэрмінам прыдатнасці”. Хлеб жа з гэтых аўтакрам нават хатнія жывёлы адмаўляюцца есці, а сам ён псуецца за два дні.

Апроч таго, Алена Янушкоўская адзначае, што ў вёсках сельсавету спрэс адсутнічае вулічнае асвятлянне ў вячэрні і начны час. Нагадвае яна і пра тое, што ў выніку меліярацыйных працаў уладаў была забруджаная і перастала струменіць водная крыніца ў вёсцы, ад чаго знікла вада і ў калодзежах.

Звяртае актывістка ўвагу і на тое, што ў канцы вёскі, там дзе раней пачынаўся лес, па «на адным з пакінутых дрэў вісіць таблічка Віцебскага лясгаса, што высечка лесу строга забаронена, і побач з ёй чырвоная пазнака якая азначае, што дрэва падлягае высечцы, астатнія таксама пазначаныя, вось такі парадокс».

Асаблівую заклапочанасць у Алены Янушкоўскай выклікае падача электрычнасці ў вёску. «За два тыдні электрычнасць адключалі тройчы. На 3-4 гадзіны без папярэджання, і гэта не лічачы таго, што вісіць аб’ява аб планавым адключэнні на 2 жніўня. Жыхары наракаюць, што асабліва частыя адключэння ў восеньскі перыяд. Вось так эканомяць на людзях», – адзначыла яна.

Просіць актывістка распавесці і пра будаўніцтва дарогі «ў нікуды». «Якая такая для гэтага вытворчая неабходнасць? Дзе можна даведацца, якія сродкі затрачваюцца на яе будаўніцтва, чаму разбіваецца асфальтаваная дарога праз вёску пры наяўнасці іншых, па якой бясконца праходзяць велікагрузы з пяском і камбайны з нязнятай жаткай, што забаронена законам!? Што перашкаджае жыхарам шумам, брудам, пылам, стварае цяжкасці перасоўвання як аўтааматарам, так і пешаходам, пры гэтым тэхнічна пашкоджваюцца прыдамавыя насаджэнні. Хто будзе аднаўляць дарогу праз Бараўляны?» – пытаецца Алена Янушкоўская ва ўладаў.

«Прашу даць адказ па агучаных вышэй праблемах, патлумачыць, як сельсавет дапамагае грамадзянам дадзенага населенага пункта выжываць, што робіць для нармальнага іх пражывання?» – звяртаецца актывістка.

Болей навін