Суды над віцебскімі актывісткамі пераносяцца

22 жніўня 2018 17:23  |  Галоўныя навіны

Суды над віцебскімі актывісткамі пераносяцца

 

Суд Першамайскага раёна Віцебска і Віцебскі раённы суд перанеслі на нявызначаны час прызначаныя на 23 жніўня судовыя паседжанні за ўдзел актывістак Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ірыны Захаравай і Алены Янушкоўскай адпаведна ў Курапацкай варце 8 жніўня.

Суды перанесеныя адпаведна ў сувязі з недахопам матэрыялаў і доказаў. «Суд будзе ў верасні», – адзначыла Ірына Захарава.

Пры гэтым яна нагадала, што яшчэ 21 жніўня ёй адмовілі ў просьбе перанесці паседжанне. Новае рашэнне судовых уладаў актывістка звязвае з інфармацыяй у СМІ пра тое, што паседжанні за абарону Курапатаў былі прызначаныя на міжнародны Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму.

Болей навін