Севярынец наведаў Слуцк, Салігорск, Нясвіж, Мазыр, Каплічы, Мялешкавічы, Калінкавічы, Лельчыцы

27 жніўня 2018 16:39  |  Галоўныя навіны

 

На выходных сустаршыня БХД Павел Севярынец правёў прэзентацыі раману “Беларусалім” ды іншых кнігаў, а таксама партыйныя сустрэчы на Меншчыне і Гомельшчыне.

25 жніўня Севярынец меў прэзентацыі ў Нясвіжы, Салігорску і Слуцку. 26 жніўня адбыліся сустрэчы ў Каплічах, з незалежнай дэпутаткай Розай Стрэльчанкай у справе рамонту беларускай школы, з жонкай вядомага блогера Віталя Манько Валянцінай, прэзентацыі ў Мазыры, Мялешкавічах і Лельчыцах. У сустрэчах удзельнічаў і вядомы рэжысёр Аляксей Туровіч.

На наступным тыдні сустаршыня БХД завітае на Берасцейшчыну.

 




Болей навін