Каманда БХД прыняла ўдзел у Кубку свабоды імя Генадзя Карпенкі

27 жніўня 2018 20:57  |  Палітыка

Каманда БХД прыняла ўдзел у Кубку свабоды імя Генадзя Карпенкі

 

Каманда Беларускай хрысціянскай дэмакратыі 25 жніўня прыняла ўдзел у футбольным Кубку свабоды імя Генадзя Карпенкі. Практычна ўсе матчы з удзелам БХД праходзілі ва ўпартай барацьбе. Дзякуем усім гульцам БХД за ўдзел і годнае прадстаўленне БХД на турніры.

Пераможцам турніру стала каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў. Другое месца ў каманды партыі АГП, трэцяе – у Партыі БНФ.

Турнір дэмакратычнай супольнасці «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 года. Пасля смерці Генадзя Карпенкі турнір назвалі яго імем.

 

Каманда БХД прыняла ўдзел у Кубку свабоды імя Генадзя Карпенкі

 

Болей навін