9 верасня а 16:00 – масавая акцыя на Курапатах
28 жніўня, як і было вырашана на нарадзе абаронцаў Курапатаў, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі накіраваў у Менскі раённы выканаўчы камітэт уведамленне аб тым, што ў нядзелю 9 верасня а 16.00 грамадства правядзе масавы мірны сход каля рэстарацыі “Поедем, поедим”.
Мэта сходу – выказаць пратэст супраць функцыянавання незаконна пабудаванага рэстаранна-забаўляльнага комплексу.
– Пакуль на варце ў Курапатах стаяць адзінкі ці дзясяткі абаронцаў – вандалы плююць на крыжы. Калі нас збяруцца сотні і тысячы – яны зачыняцца і ўцякуць з Курапатаў, – сказаў у інтэрвію прэс-службе БХД Павел Севярынец. – 9 верасня а 16.00 збіраемся на Галгофе – і ідзем да брамы рэстарацыі на мітынг!