Хрысціянскія дэмакраты заклікаюць далучацца да кампаніі за новую паліклініку (відэа)

04 верасня 2018 08:52  |  Грамадства

Хрысціянскія дэмакраты заклікаюць далучацца да кампаніі за новую паліклініку (відэа)

 

Беларускія хрысціянскія дэмакраты распачалі кампанію за будаўніцтва паліклінікі ў новым мікрараёне Казіміраўка ў Магілёве. Адзін з лідараў хрысціянскіх дэмакратаў горада Віктар Грэкаў звярнуўся да жыхароў з просьбай далучацца да кампаніі. 
Віктар Грэкаў падкрэсліў, што грошы на помнікі чыноўніцкаму бязмежжу знаходзяцца, а на патрэбы грамадзян бюракраты сродкі не знаходзяць. Так, мясцовыя ўлады пабудавалі арку на ўездзе ў Магілёў за 1,5 млн рублёў, хаця людзям патрэбна паліклініка ў новым мікрараёне. 
Хрысціянскія дэмакраты Магілёва будуць змагацца, каб у мікрараёне Казіміраўка ў бліжэйшыя гады з’явілася сучасная паліклініка. Магілёўскім сем’ям трэба не паказуха для кіраўнікоў суседніх дзяржаў і помнікі чыноўніцкай адарванасці ад народа, а клопат пра патрэбы грамадзян.
Хрысціянскія дэмакраты Магілёва таксама заклікаюць далучацца да кампаніі за будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Казіміраўка. Кантактны тэлефон +375296286432 (Віктар).

 

Болей навін