Севярынец правёў сустрэчы і прэзентацыі ў Бярозе, Пружанах, Івацэвічах

05.09.2018, 09:42  |  Галоўныя навіны, Грамадства

 

Сустаршыня БХД Павел Севярынец правёў сустрэчы і прэзентацыі кнігаў на Берасцейшчыне: у Бярозе, Пружанах і Івацэвічах.

Пасля прэзентацыяў раману "Беларусалім", кнігаў да 100-годдзя БХД і "Беларускай хрысціянскай азбукі" адбываліся дыскусіі пра становішча ў Беларусі. Найбольш удзельнікаў цікавіла кампанія абароны Курапатаў.

Таксама ў сустрэчах браў удзел вядомы рэжысёр, сябра БХД Аляксей Туровіч.

Наступная ў планах Паўла Севярынца - Гарадзеншчына.

 

 

 

Навіны па тэме