Пампуйце бланкі для збору подпісаў за выходны дзень на Дзяды замест 7 лістапада!

06 верасня 2018 11:57  |  Грамадства

 

Пампуйце бланкі для збору подпісаў за выходны дзень на Дзяды замест 7 лістапада!

 

 

Беларуская хрысціянская дэмакратыя заклікае актывістаў і грамадзянаў далучацца да кампаніі гарадзенскай БХД, распачатай з мэтай пераносу выходнага дня з Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада на Дзяды 2 лістапада.

Прыводзім тэкст звароту:

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, просім унесці змены в Указ ад 26.03.1998 № 157 «Аб дзяржаўных святах і святочных днях у Рэспубліцы Беларусь» і зрабіць непрацоўным днём рэлігійны святочны дзень 2 лістапада (Дзень памяці) замест 7 лістапада (Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі).

Беларусы традыцыйна ўшаноўваюць памяць аб продках і святкуюць восеньскія Дзяды (Дзень памяці), адзначэнне якіх узмацняе сямейныя каштоўнасці.

Як “Дзень памяці” 2 лістапада ўжо ўнесены ў спіс нацыянальных святочных дзён Беларусі, аднак пакуль не з’яўляецца выходным днём:

Згодна арт. 4 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь “Ідэалогія палітычных партый не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян”. Аднак жа, 7 лістапада на дзяржаўным узроўні адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі ў Беларусі: – ушаноўваецца У.У.Ленін, лідар Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, у будучым Камуністычнай Партыі Савецкага Саюза, якая ўсталявала адпартыйную сістэму ў Беларусі, пад кіраўніцтвам У.У. Леніна, І.В. Сталіна і іншых камуністычных лідараў руйнавала храмы, арганізавала ганенні на веруючых і масавыя рэпрэсіі супраць інтэлігенцыі, сялян і працоўных. Нявінных людзей расстрэльвалі, кідалі ў вязніцы, ссылалі ў Сібір як “ворагаў народа” па надуманых прычынах. Аб незаконнысці прысудаў сведчаць рэабілітацыя шэрагу дзеячоў БССР і простых ахвяраў рэпрэсій.

Таму адзначэнне падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі на дзяржаўным узроўні супярэчыць артыкулу 2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: “Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы”.

2018 год быў абвешчаны Годам малой радзімы, які мае мэту чарговы раз звярнуць увагу жыхароў Беларусі на навядзенне парадку на зямлі продкаў.

Перанос выходнага з 07 лістапада на 02 лістапада дазволіць:

1. выканаць у поўнай меры артыкулы 2, 4 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;

2. умацаваць сямейныя каштоўнасці праз наведванне членамі сем’і могілак продкаў;

3. у рамках абвешчанага кіраўніком дзяржавы 2018 года Годам малой радзімы, узмацніць магчымасці грамадзян ў навядзенні парадку ў малых населеных пунктах

 

Спампаваць бланкі для збору подпісаў можна тут: Peranos-svyata-z-07.11-na-02.11-1.doc

Болей навін