Віцебскім актывістам паабяцалі разабрацца з якасцю лекавання ў Юрцаўскім шпіталі

07 верасня 2018 11:21  |  Грамадства

Віцебскім актывістам паабяцалі разабрацца з якасцю лекавання ў Юрцаўскім шпіталі

 

Віцебскія актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі завіталі на прыём да  начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення аховы здароўя Юрыя Дзеркача. Пра гэта паведаміла каардынатар БХД па Віцебску і вобласці Таццяна Севярынец.

На сустрэчы абмяркоўвалася: пытанні неабходнасці адкрыцця медыцынскіх офісаў для дзяцей і жанчын у Білева, недахопу вузкіх спецыялістаў як у Віцебску, так і ў вобласці. Па словам Таццяны Севярынец, высветлілася, што мадэрнізацыя да гінекалагічнай сферы не дабралася, а ў цэлым адна надзея на дактароў агульнай практыкі,

Затое чыноўнік заверыў, што ні адзіны ФАП у вобласці не зачыніўся і не будзе зачынены, медыцынскае абсталяванне, дзе яно ёсць, выкарыстоўваецца ў поўным аб’ёме і абслугоўваецца высокакласнымі спецыялістамі, працэс аптымізацыі медыцынскага абслугоўвання будзе толькі пашырацца.  

Таксама актывістам паабяцалі разабрацца з якасцю лекавання і ўмовамі прыбывання інвалідаў і малалетніх вязняў ў Юрцаўскім шпіталі.

Як адзначыла Таццяна Севярынец, мінулы паход да Юрыя Дзеркача прывёў да вырашэння канкрэтных пытанняў: дабудоўваецца паліклініка ў Віцебску на Поўдні,7а, распачаў працу медыцынскі офіс для дарослых ў Білева, нехта атрымаў групу пасля інфаркту, нехта трапіў, нарэшце, да афтальмолага.

Болей навін