У Гародні распачаўся збор подпісаў за выходны на Дзяды (відэа)

10 верасня 2018 10:41  |  Грамадства

У Гародні распачаўся збор подпісаў за выходны на Дзяды (відэа)

 

У Гародні мясцовыя актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пачалі збор подпісаў статусу выходнага Дню памяці продкаў Дзяды 2 лістапада замест Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада.

“Сёння адбыўся першы збор подпісаў на вуліцы Савецкая. Сабралі некалі аркушаў за гадзіну”, – адзначыў кіраўнік гарадзенскай БХД Яўген Дудкін.

Паводле яго, збор подпісаў праходзіў актыўна, хаця некаторыя людзі і баяліся пакідаць свае дадзеныя. Ён таксама пакрэсліў, што кампанія дапамагае ўладам, бо людзі будуць прыязджаць на сваю малую радзіму, а таксама дэлегітымізуе свята ў гонар антыканстытуцыйных дзеянняў – бальшавіцкага перавароту.

Болей навін