Віталя Рымашэўскага выклікаюць у Бараўлянскі райаддзел міліцыі
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага выклікаюць у Бараўлянскі райаддзел міліцыі. З позвы не зразумела, ні прычына, за якую яго выклікаюць, ні дата: ці 18 верасня, ці то 13-га.
Сустаршыня БХД мяркуе, што выклік звязаны з акцыяй 9 верасня ў Курапатах.
“Іх (уладаў – рэд.) задача – прымусіць маўчаць. Іх мэта – маўклівая Беларусь. Некалі камуністычныя ўлады, услаўшы нашу зямлю магільнымі ямамі соцень Курапат па ўсёй краіне, таксама хацелі прымусіць беларусаў змоўкнуць, Беларусь – знікнуць. Не дамо ім і сёння растаптаць нацыянальную памяць, каб знішчыць беларускую нацыю. Жыве Беларусь!” – адзначыў Віталь Рымашэўскі.