У сераду – дзень БХД у Курапатах. Далучаемся!
Нарада абаронцаў прыняла рашэнне стаяць як найменш да Дзядоў. Штодня, пакуль працуе рэстарацыя, дабраахвотнікі даюць нешматлікім наведнікам буклеты з інфармацыяй і прапаноўваюць ім устрымацца ад наведвання “Бульбашхолу”.
Запрашаем сябраў і прыхільнікаў БХД далучацца да серадовай варты – з 12.00 дацямна ля брамы рэстарацыі ў Курапатах. Там прысутнічае кіраўніцтва партыі, ёсць магчымасць і час абмеркаваць любыя пытанні, выказаць прапановы, абмяняцца думкамі.