Віталь Рымашэўскі: магчыма, гэта будзе урокам для бяздумных рэтранслятараў любых новых заходніх трактовак

05 кастрычніка 2018 13:38  |  Палітыка

Віталь Рымашэўскі: магчыма, гэта будзе урокам для бяздумных рэтранслятараў любых новых заходніх трактовак

 

Амерыканскія навукоўцы пацвердзілі, што ідэі сучаснага радыкальнага фемінізму блізкія да нацысцкай ідэалогіі, а сучасныя “гендарныя” тэорыі – больш палітычная ідэалогія, чым навукова абгрунтаваны падыход. Пра гэта заявіў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, каментуючы выкрыццё сучасных сацыяльных навук, зробленае групай заходніх навукоўцаў.

«Яны правялі арыгінальны сацыяльны эксперымент: напісалі больш за 20 псеўданавуковых, фэйкавых артыкулаў на тэму фемінізму, сексуальнай арыентацыі, расавых забабонаў і адправілі ў навуковыя часопісы. Большасць артыкулаў была з радасцю прынята «навуковымі» выданнямі. У тым ліку, акадэмічны часопіс, прысвечаны гендарным даследаванням «Affilia,» прыняў артыкул «Наша барацьба – гэта мая барацьба». У артыкуле была перапісана з выкарыстаннем гендарнай тэрміналогіі частка 12 раздзела 1 тома “Маёй барацьбы” Адольфа Гітлера. Артыкул атрымаў пазітыўныя водгукі адпаведных спецыялістаў», – адзначыў ён.

«Толькі на першы погляд эксперымент навукоўцаў здаецца проста удалым пранкам. Жахае той факт, што і рэдакцыі, і чытачы гэтых выданняў ідэі, выказаныя ў артыкулах, успрымалі ўсур’ёз і з імі згаджаліся. Пра тое, што сучасныя ідэі радыкальнага фемінізму падобныя нацысцкай ідэалогіі, заходнія хрысціянскія аналітыкі казалі даўно, але іх лічылі, у лепшым выпадку, неадэкватамі. 

Болей навін