Святлана Шэвела пра рэальны Магілёў: на што марнуюцца нашы грошы? (відэа)

10 кастрычніка 2018 16:29  |  Грамадства

Святлана Шэвела пра рэальны Магілёў: на што марнуюцца нашы грошы? (відэа)

 

Магілёўская актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Святлана Шэвела выступіла з відэазваротам, у якім звярнула ўвагу на тое, што ў той час, як гарадскія ўлады марнуюць грошы на сумнеўныя пабудовы, рэальныя патрэба гараджанаў застаюцца не вырашанымі.

У якасці прыкладу яна прывяла двор па Пушкінскім праспекце, які абгружаны пяццю шматпярховымі дамамі і дзе жыве мноства сем’яў з дзецьмі. Тым не менш, дзіцячая пляцоўка пакідае чакаць лепшага.

Так, пясочніцы – проста месца для пяску. Горка яшчэ савецкіх часоў, адсутнасць борцікаў на якой пагражае бяспецы дзяцей, была сапсаваная афарбоўкай. А ў альтанцы немагчыма знаходзіцца, бо там увесь бруд і лужыны.

“На што марнуюцца нашы грошы? Чаму нашы дзеці павінны жыць, вучыцца, гуляць, расці ў такіх умовах?” – задаецца пытаннем актывістка.

Болей навін