18 кастрычніка запрашаем на лідарскія курсы Паўла Севярынца
18 кастрычніка, у чацвер, а 18.00 у Менску пачынаюцца бясплатныя лідарскія курсы Паўла Севярынца. Тры месяцы па чацверах, з 18.00 да 20.00 – дзевяць тэарэтычных і тры практычных заняткі ў галіне лідарства, масавай і індывідуальнай псіхалогіі, тэорыі і практыцы шоў, працы са СМІ, блогінгу, эфектыўнага менеджменту ў беларускім руху.
Як правільна выступаць, як адстойваць свой пункт погляду перад аўдыторыяй, як гуртаваць людзей і як працаваць у камандзе – у беларускіх умовах.
Спачатку – тэст на беларускі ІQ. Рэйтынг дадаецца на кожным занятку. Затым – тры выпрабаванні (практыка).
12 лепшых атрымаюць дыпломы пераможцаў, яшчэ 12 здольных удзельнікаў – сертыфікаты менеджараў.
Выкладчыкі – вядомыя дзеячы нацыянальнага руху.
18 кастрычніка – пачатковы тэст (100 пытанняў).
Час: 18.00.
Месца – прастора “Тартак” (вул. Магілёўская 2/2, за гандлёвым цэнтрам “Мост”, ст. метро “Інстытут Культуры”). Партнёр: кампанія “Будзьма беларусамі!”
Уваход вольны.
Для папярэдняй рэгістрацыі тэлефануйце 80295160861 (Павел).
Далучайцеся!