УВАГА ФЭЙК! У сацыяльных сетках з’яўляюцца фэйкавыя старонкі актывістаў БХД з крытыкай партыі

24 кастрычніка 2018 19:15  |  Галоўныя навіны

УВАГА ФЭЙК! У сацыяльных сетках з’яўляюцца фэйкавыя старонкі актывістаў БХД з крытыкай партыі

 

У сацыяльных сетках планамерна пачалі з’яўляцца фэйкавыя старонкі вядомых актывістаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з крытыкай як самой БХД, гэтак і асобных прадстаўнікоў яе кіраўніцтва.

Гэтак, пра фэйкавую старонку паведаміў каардынатар хрысціянскіх дэмакратаў у Магілёве Алег Аксёнаў. Раней падобная старонка з’яўлялася і ад імя віцебскай актывісткі Алены Шабуні.

Мы расцэньваем гэта як прызнанне паспяховасці дзейнасці БХД з боку спецслужбаў, бо ні рэпрэсіямі, ні адсутнасцю рэгістрацыі, ні іншымі перашкодамі ў іх не атрымліваецца ні спыніць дзейнасці хрысціянскіх дэмакратаў, ні хаця б унесці раскол.

Мы таксама заклікаем іншых актывістаў, якія будуць сутыкацца з падобнымі фэйкавымі старонкамі, адразу скардзіцца на іх у адміністрацыю сацыяльных сетак, а ўсіх іншых – пераправяраць інфармацыю, якую яны бачаць.

Болей навін