Севярынца і Дашкевіча выклікаюць у міліцыю «ў якасці ўдзельнікаў крымінальнага працэсу»

29.10.2018, 12:04  |  Галоўныя навіны, Палітыка

Севярынца і Дашкевіча выклікаюць у міліцыю «ў якасці ўдзельнікаў крымінальнага працэсу»

 

Сустаршыню аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, а таксама актывістаў апазыцыі Зьміцера Дашкевіча, Ганну Шапуцьку і Дзяніса Ўрбановіча выклікаюць раніцай 29 кастрычніка ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Менскага РУУС «у якасьці ўдзельнікаў крымінальнага працэсу».

Пра гэта паведаміў Павал Севярынец, які 28 кастрычніка прымае ўдзел у традыцыйным шэсьці «Дзяды».

Палітык адзначыў, што ў позьве, якую ён атрымаў па пошце, не пазначана, які статус ён мае. Таксама незразумела, пра якую крымінальную справу ідзе гаворка. Паводле слоў Севярынца, ён мае намер праігнараваць выклік.

Паводле БелаПАН, Ганна​ Шапуцька пацьвердзіла атрыманьне позвы. Яна мяркуе, што выклік зьвязаны з актыўнасьцю ўдзельнікаў кампаніі ў абарону Курапатаў і байкоту рэстарану «Поедем поедим», які пабудаваны каля ўрочышча.

Радыё Свабода

Навіны па тэме