Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фота)

04 лістапада 2018 14:39  |  Галоўныя навіны

Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фота)

Пад Віцебскам амаль з усіх бакоў – жудасныя сведчанні панавання тут крамлёўскіх ідэолагаў. Страшэнныя гады рэпрэсій адзначаны тут агульнымі магільнікамі пад вёскамі Хайсы, Паляі, дзе, па розных сведчаннях, ляжаць забітымі 36 тысячаў ахвяр.

Ініцыятыва “Хайсы”, у якую з 2014 года уваходзяць і сябры аргкамітэта БХД, штогод, працуючы і ў лесе следам за чорнымі капальнікамі, і ў навакольных вёсках, запісваючы сведчанні людзей пра той час і масавыя расстрэлы, і грукаючы ў розныя дзверы, каб парэшткі, знойдзеныя пад Хайсамі, былі прызнаныя парэшткамі ахвяр сталінізму і каб ім быў нададзены асаблівы статус і з’явіўся мемарыял, 3 лістапада пакланіліся гэтым безымянным магілам.

Парэшткі 172 чалавек, знойдзеныя у хайсоўскім лесе, былі пахаваныя ўладамі як парэшткі людзей, забітых нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у брацкай магіле на станцыі Лосвіда. Ініцыятары “выправілі” гістарычную памылку, паставілі крыж з адмысловым надпісам “Ахвярам сталінскага рэжыму”, як і на Мазалаўскіх могілках, дзе пахаваныя парэшткі 302 чалавек, чыі косткі пасля чорных капальнікаў сабраў 52-і батальён па патрабаванню Яна Дзяржаўцава, каардынатара ініцыятывы. Тут таксама паставілі адмысловы крыж.

У Лосвіда сустрэлі цудоўную жанчыну Лілію Іванаўну Беларусаву, якая разам са сваёй сяброўкай Лідзіяй Аляксандраўнай Жаваранкавай даглядае брацкую магілу і ведаюць сумную гісторыю з ахвярамі. 

У Хайсоўскім лесе ўжо створаны мемарыял. Па ўсім лесе раскіданы абутак, што не забраў батальён, а па костках ступняў, што яшчэ захаваліся ў некаторых ботах, зразумела, чый гэта абутак. І да сёння Віцебскія ўлады адмаўляюць, нягледзячы на ўсе даследванні і доказы, на імёны канкрэтных забітых тут, што выкрыла ініцыятыва “Хайсы”, што гэта ўсё – парэшткі ахвяр сталінскіх апрычнікаў, чамусьці пакрываюць забойцаў, нават не думаючы, што становяцца побач са злачынцамі.

Ля кожнай магілы ксёндз Вячаслаў Барок адслужыў памінальную службу і асвяціў крыжы. Прагучалі на жалобным мітынгу вершы мясцовай жыхаркі, прысвечаныя таму жудаснаму часу, верш Анатоля Сыса “Адпусціце мяне, Курапаты”. Ініцыятыва называе гэтае месца, хайсоўскі лес, Віцебскімі Курапатамі. 

У сваёй прамове ксёндз Вячаслаў зазначыў, што паміж фашыстамі і камуністамі трэба ставіць знак роўнасці. Для іх чалавечае жыццё не варта анічога, пад чырвонай зоркай – знакам д’ябла – палягло людзей больш, чым забілі іх чужынцы. Крыж – знак жыцця і праўды, таму ён павінен стаяць помнікам нявінны забітым, каб не паўтарылася гісторыя.

Таццяна Севярынец

Болей навін