Магілёўская актывістка: нам трэба не трыумфальная арка, а паліклініка (відэа)
Магілёўская актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вікторыя Шэвялевіч выступіла ў падтрымку будаўніцтва паліклінікі ў раёне Казіміраўка абласнога цэнтру.
Паводле яе, у той час, як людзі вымушаныя дабірацца ў іншыя раёны гораду, каб патрапіць на прыём да ўрача, улады замест паліклінікі пабудавалі каля мікрараёну трыумфальную арку.
“На ўсе нашы звароты чыноўнікі кажуць – няма грошаў. Няма грошаў на паліклініку, а на трыумфальную арку ёсць. Але нам, жыхарам мікрараёну, важнейшая паліклініка, а не арка”, – адзначыла Вікторыя Шэвялевіч.
Яна заклікала далучацца да кампаніі за будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Казіміраўка, каб прымусіць улады пабудаваць медычную ўстанову. Тэлефон для далучэння да кампаніі – +375447394256.