Ганна Акінчыц: ветэраны працы будуць змагацца за свае правы (відэа)
Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ганна Акінчыц у межах кампаніі за вяртанне льгот ветэранам працы выступіла з адмысловым відэазваротам.
“Мы сумленна адпрацавалі трыццаць гадоў і болей, а цяпер нас прыраўнялі да тых, хто атрымлівае гэтак званую сацыяльную пенсію. І мы зараз – проста пенсіянеры, якія “аб’ядаюць” бюджэт і з якіх “няма” ніякай карысці”, – заявіла яна.
“Мы, ветэраны працы, будзем змагацца за свае правы. Закон аб ветэранах працы павінен быць адноўлены і дзейнічаць. Хай дзяржава сапраўды паклапоціцца пра нас”, – падкрэсліла актывістка.
Яна таксама заклікала звяртацца да яе ў сацсетцы “Одноклассники”.