Алена Янушкоўская: забарона паўпустым аўтобусам браць пасажыраў – уціскае інтарэсы людзей

16 лістапада 2018 09:08  |  Грамадства

Алена Янушкоўская: забарона паўпустым аўтобусам браць пасажыраў – уціскае інтарэсы людзей

 

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская звярнулася ў ААТ “Віцебскаблаўтатранс” па пытанні забароны прыпынкаў прыгарадных экспрэс-аўтобусаў і маршрутных таксі ў малых населеных пунктах па шляху руху.

“Інтэрвалы ў раскладзе звычайных маршрутаў складаюць больш за дзве гадзіны, і людзям вельмі складана дабірацца. Неаднаразова была сведкай скандалаў пасажыраў з кіроўцамі, якія адмаўляліся браць людзей да патрэбнага ім прыпынку, спасылаючыся на забарону, парушэнне якога пагражае штрафамі. Таксама ўвесь час назіраю карціну, як міма стаячых на прыпынках людзей, праязджаюць паўпустыя маршрутныя таксі і аўтобусы. Прынятыя вамі меры ўціскаюць інтарэсы людзей, і вашай жа арганізацыі, таксама дадзеныя меры бяздумнага – шкодныя для дзяржавы. Патрабую неадкладна навесці парадак!” – напісала яна ў звароце.

Але ў адказ ёй заявілі, што кіроўцы экспрэс-маршрутаў не павінны спыняцца на прамежкавых прыпынках. Змяняць што-небудзь у сваёй практыцы арганізацыі маршрутаў у “Віцебскаблаўтатранс” адмовіліся.

У сувязі з гэтым Алена Янушкоўская, каб вырашыць праблему транспарту для вяскоўцаў, напісала новы зварот. На гэты раз – у Савет міністраў.

Болей навін