Алена Янушкоўская прапануе дазволіць прыпынкі па патрабаванні для маршрутак у Віцебскім раёне

17 лістапада 2018 13:36  |  Грамадства

Алена Янушкоўская прапануе дазволіць прыпынкі па патрабаванні для маршрутак у Віцебскім раёне

 

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Віцебскага раёна Алена Янушкоўская звярнулася да Віцебскага абласного камунальнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства “Аператар перавозак” па пытанні забароны прыпынкаў прыгарадных экспрэс-аўтобусаў, і маршрутных таксі ў малых населеных пунктах па шляху руху.

Інтэрвалы ў раскладзе звычайных маршрутаў складаюць больш за дзве гадзіны, і людзям вельмі складана дабірацца. Неаднаразова была сведкай скандалаў пасажыраў з кіроўцамі, якія адмаўляліся браць людзей да патрэбнага ім прыпынку, спасылаючыся на забарону, парушэнне якой пагражае штрафамі. Таксама ўвесь час назіраю карціну, як міма стаячых на прыпынках людзей, праязджаюць паўпустыя маршрутныя таксі і аўтобусы. У прыватнасці, размова ідзе аб накіраванні Віцебск-Гарадок-Езярышча, прыпынак Бараўляны”, – адзначыла актывістка.

У сувязі з гэтым яна просіць увесці прыпынак па патрабаванні па шляху руху маршрутаў, а таксама забіраць з прыпынкаў людзей, каб палегчыць ім і без таго нялёгкае жыццё, і палепшыць рэнтабельнасць вашага прадпрыемства.

Болей навін