Павел Севярынец правёў сустрэчу ў Гародні

19 лістапада 2018 07:16  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец правёў сустрэчу ў Гародні

 

17 лістапада Гародню наведаў беларускі грамадска-палітычны лідар Павел Севярынец. Ён правёў сустрэчу з сябрамі сваёй партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, а таксама гарадзенцамі, якія цікавяцца дзейнасцю адроджанай БХД.

Адкрылі спатканне рэжысёр Аляксей Туровіч, аўтар унікальнага фільма „Жоўты пясочак”, знятага паводле твора Васіля Быкава і гарадзенскі грамадскі актывіст Сяргей Верамеенка. На сустрэчу прыйшло каля 30 чалавек.

Павел Севярынец правёў сустрэчу ў Гародні

Павел Севярынец расказаў прысутным асноўныя палажэнні партыйнай праграмы БХД, выклаў сваё пакрокавае бачанне рэфармавання дзяржавы пасля змены ўлады. Пасля гэтага палітык адказаў на пытанні, а таксама прадставіў кніжкі, якія падрыхтавала і выдала БХД за апошнія гады.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя 

Болей навін