У Бабруйску актывісты БХД збіраюць подпісы за новую дзіцячую бальніцу (фота, відэа)

19 лістапада 2018 08:44  |  Грамадства

У Бабруйску актывісты БХД збіраюць подпісы за новую дзіцячую бальніцу (фота, відэа)

 

У Бабруйску актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі збіраюць подпісы за будаўніцтва новай дзіцячай бальніцы. Раней улады абвяшчалі збор сродкаў у добраахвотна-прымусовым парадку на рамон дзеючай бальніцы, але сабраць атрымалася няшмат – каля 500 тыс. рублёў пры неабходных 8 млн.

 

У Бабруйску актывісты БХД збіраюць подпісы за новую дзіцячую бальніцу (фота, відэа)

 

Але, кажуць актывісты, трэба не рамантаваць 55-гадовую бальніцу, а будаваць новую.

“Грошы, якія пойдуць на рэканструкцыю, іх проста не хопіць. Яны пойдуць у нікуды. Прасцей пабудаваць новую бальніцу. Гэта будзе важна і для гораду, і для нас, і перадусім для дзяцей”, – адзначае актывістка Ганна Ліннік.

 

У Бабруйску актывісты БХД збіраюць подпісы за новую дзіцячую бальніцу (фота, відэа)

 

З тым, што ў ХХІ стагоддзі і ўмовы лекавання дзяцей павінны быць адпаведнымі, згодныя і жыхару Бабруйску.

Падрабязнасці ў сюжэце Белсат:

Болей навін