Віталь Рымашэўскі і Ганна Канапацкая абмеркавалі ў МінЖКГ рэфармаванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі

19.11.2018, 14:17  |  Галоўныя навіны, Палітыка

 

Віталь Рымашэўскі і Ганна Канапацкая абмеркавалі ў МінЖКГ рэфармаванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі

 

 

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая 19 лістапада абмеркавалі ў міністэрстве ЖКГ пытанні рэфармавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама перадалі праект рэформаў сістэмы ЖКГ, распрацаваны БХД.

У міністэрства таксама былі перададзеныя подпісы жыхароў інтэрнатаў Магілёва і іншых абласцей з патрабаваннем знізіць аплату за пражыванне ў інтэрнатах, якая на дадзены момант складае больш за 50% даходаў для многіх пенсіянераў і маладых сем'яў.

“Нам паабяцалі, што зніжэнне тарыфаў на паслугі аплаты інтэрнатаў неўзабаве будуць прынятае, але для гэтага трэба прайсці ўзгадненне яшчэ ў шэрагу міністэрстваў”, - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Каб зніжэнне тарыфаў было зацверджана, БХД заклікае грамадзян працягваць збор подпісаў пад калектыўным зваротам mag-zhkh-1.doc [58,5 Kb].

Навіны па тэме