Жыхарам Суйкава паабяцалі закончыць будаўніцтва водаправоду да канца году (відэа)
Прадстаўнікі ўладаў і мясцовага УКС паабяцалі жыхарам вёскі Суйкава Віцебскага раёну завяршыць будаўніцтва водаправоду да канца году. Пра гэта паведаміла актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская.
Абяцанне было дадзенае на выязной сустрэчы з вяскоўцамі.
Праўда, як адзначыла Алена Янушкоўская, гэта не першае такое абяцанне ўладаў.