Віцебскія актывісты БХД распачалі кампанію супраць будаўніцтва новага Палацу шлюбу

21 лістапада 2018 08:33  |  Грамадства

Віцебскія актывісты БХД распачалі кампанію супраць будаўніцтва новага Палацу шлюбу

Віцебскія актывісты БХД распачалі кампанію супраць будаўніцтва новага Палацу шлюбу

У Віцебску ў 2019 годзе ў ахоўнай гістарычнай зоне Ніжняга Замка плануецца пабудаваць новы Палац шлюбу. Будынак быў унесены ў інвестыцыйны план горад за нумарам № 1 яшчэ ў 2017 годзе, але тады актывісты БХД здолелі не дапусціць яго будаўніцтва, апелюючы да наяўнасці вялікай колькасці доўгабудаў сацыяльнага прызначэння і да будаўніцтва ў ахоўнай зоне.

Пры гэтым, як адзначыла каардынатар БХД Таццяна Севярынец, адказны за гэты пункт плана намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Пётр Падгурскі аргументаваў тым, што “трэба ж што-небудзь планаваць”.

Зараз гэты будынак зноў унесены ў план горада. Пры гэтым у Віцебску ёсць закінуты Палац культуры Віцебскага раёна, некалькі Цэнтраў культуры, дамоў культуры, Лядовы палац, Філармонія, дзе можна было б рэгістраваць і шлюбы. Больш за тое, у горадзе няма паліклінікі ў мікрараёне Білева (толькі медыцынскі офіс), катастрафічна не хапае дзіцячых садкоў, школы ў Білева, развальваецца будынак абласной кардыялогіі, шэсць гадоў іржавее тэхніка калі корпуса гінекалогіі.

“Мы, сябры аргкамітэта БХД, якія ўжо даўно заявілі “Віцебск-горад наш”, канешне, не пакінем гэта без увагі: свае прэтэнзіі і меркаванні мы ўжо выказалі ў сшытку заўваг і прапаноў, напісалі заяву на абавязковы сход грамадзян, пачалі збор подпісаў пад калектыўным зваротам супраць гэтага сумнеўнай важнасці аб’екта”, – падкрэсліла Таццяна Севярынец.

Болей навін