Алена Янушкоўская распавяла, як змянілася вёска пасля яе зваротаў (відэа)

22 лістапада 2018 09:02  |  Грамадства

Алена Янушкоўская распавяла, як змянілася вёска пасля яе зваротаў (відэа)

 

Актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Віцебскага раёна Алена Янушкоўская распавяла, як змянілася вёска Бараўляны пасля яе зваротаў да мясцовых уладаў.

Гэтак, яна звяртала ўвагу ўладаў на тое, што пад вёскай каля дарогі скідаюць горы курынага гною і цюкі саломы, якія гніючы і загараючыся, атручвалі сваім смуродам жыццё вяскоўцаў. Зараз іх прыбралі, хаця гэтыя кучы ляжалі ля дарогі некалькі гадоў.

Таксама яна звяртала ўвагу на тое, што ў жыхароў Бараўлянаў стала і без прычын адключаюць святло. Гэтае пытанне таксама вырашылася, і святло цяпер не адключаюць.

“Трэба змагацца за свае правы. Нельга баяцца, нельга адступаць. Усё робіцца нашымі рукамі”, – падкрэсліла Алена Янушкоўская.

Адзінае, што дагэтуль няма адказу наконт будаўніцтва “дарогі ў нікуды”: чаму яна будуецца, на падставе чаго. “Трэба, каб яны справаздачыліся перад намі, людзьмі. Бо дзейнасць уладаў мусіць быць галоснай”, – адзначыла актывістка.

 

Нагадаем таксама відэа пра дзейнасць Алены Янушкоўскай у вёсцы Бараўляны:

 

 

Болей навін