Ганна Ліннік: Бабруйску патрэбная новая дзіцячая бальніца (відэа)

22 лістапада 2018 19:18  |  Грамадства

Ганна Ліннік: Бабруйску патрэбная новая дзіцячая бальніца (відэа)

 

Бабруйская актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Ганна Ліннік звярнулася з відэазваротам у падтрымку збору подпісаў за будаўніцтва ў 220-тысячным горадзе новай дзіцячай бальніцы.

Паводле яе, у Бабруйску размовы пра неабходнасць рэканструкцыі дзіцячай бальніцы ідуць ужо 9 гадоў, але так нічога не было зроблена. “Стан бальніцы пагаршаецца. З бюджэту было вылучана толькі 200 тыс. рублёў, хаця на рэканструкцыю сёння трэба 8 млн”, – заявіла актывістка.

Яна заклікала грамадзян паставіць подпісы пад зваротам да гарадскіх уладаў дзеля вырашэння гэтай праблемы. “Нашаму гораду, нам, нашым дзецям, унукам проста неабходная дзіцячая сучасная бальніца!” – падкрэсліла Ганна Ліннік.

Яна таксама заклікала тых, каго хвалюе здароўе іх дзяцей і ўнукаў, звязвацца з ёй па тэлефоне: +37529 682 51 31 (velcom).

Болей навін